РУС БЕЛ ENG

Концепция развития

КАНЦЭПЦЫЯ

развіцця школьнага комплексна-краязнаўчага музея

ДУА  “Дараганаўская СШ”

  1. I.Уводзіны

Школьны комплексна-краязнаўчы музей з'яўляецца часткай адукацыйнай і выхаваўчай сістэмы ўстановы і адначасова  вучэбным пакоем, экскурсійнай пляцоўкай,  творчай майстэрняй.

Музей – гэта цэнтр духоўна – маральнага, грамадзянска-патрыятычнага і эстэтычнага выхавання.

        Дараганаўскі школьны комплексна-краязнаўчы музей існуе з 23.09.1983 года. Музей знаходзіцца ў асобным памяшканні плошчай 237 м², у якім 2  паверхі, 4 залы.

У музеі прадстаўдены наступныя залы і экспазіцыі:

Зала “Наша мінуўшчына”

* Куток Дараганаў

*Этнаграфічны куток

*Беларускі ручнік

*Чырвоны кут

Зала “Ніхто не забыты, нішто не забыта”

 *214 ПДБС брыгада

 *Яны змагаліся за Радзіму

 *Іх прозвішчы навечна прапісаны

 *  Палітыка генацыда ў гады вайны

  * Дарогамі спаленых вёсак

  *  Зорка на карце Дараганаўскага сельскага савета

  * Ахвяры фашызма

  *Лічбы на сэрцы

  *Партызанская брыгада №161 імя  Катоўскага

*Рэйд 1941 года

  *Праведнікі міра

  *Па слядах героеў вайны

  * Афганістан.Памяць і боль…

Зала “Народныя ўмельцы”

*Гэта было нядаўна, гэта было даўно

 *Славутыя людзі нашай мясцовасці

 *Выпускнікі Дараганаўскай школы

 *Педагагічная слава Дараганаўскай санаторна-лясной школы

*Гісторыя роднай школы

*З гісторыі мясцовых устаноў і прадпрыемстваў

*Работы народных майстроў

Зала “Прырода роднага краю”

*Бортніцтва  ў нашым краі

*Калекцыя  мінералаў, кернаў

*Архіалагічныя  прадметы

*Жывёльны і раслінны свет нашых мясцін

* Яны збіралі гісторыю

*На гэтай зямлі жыць мне і табе

*Куток народнага майстра І.І.Лізуры

Музей займае важнае месца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстановы. Ён дапамагае запаліць іскрынку любові і цікавасці да жыцця свайго народа ў розны гістарычны час.

  1. II. Змест, праблемы патрыятычнага выхавання і абгрунтаванне неабходнасці іх вырашэння сродкамі школьнага музея

Патрыятычнае выхаванне - задача агульнадзяржаўнага значэння.

Дзейнасць музея накіравана на выхаванне патрыётаў сваёй Радзімы. Цэласная сістэма патрыятычнага выхавання напраўлена на фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, духоўна-маральных якасцей і нацыянальнай самасвядомасці на прыкладах баявых і працоўных подзвігаў беларускага народа.

Асноўнымі формамі работы школьнага музея з’яўляюцца сустрэчы з роднымі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінамі Узброеных сіл РБ, былымі воінамі-інтэрнацыяналістамі, экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі працы, аказанне шэфскай дапамогі ветэранам працы, састарэлым людзям, клопат аб помніках ахвярам фашызму, класныя гадзіны, святы. Экспазіцыйны патэнцыял музея дапамагае ажывіць навучальны працэс, далучыць дзяцей да гісторыі сваёй краіны, сваёй малой радзімы.

III. Мэты і задачы школьнага музея

Мэта работы музея:  захаванне гістарычнай памяці,  роднай культуры, мовы,  духоўна-маральных каштоўнасцей  і рукатворнай спадчыны.

Задачы работы  музея:

1.Актывізаваць  дзейнасць музея па духоўна-маральнаму выхаванню.

2.Фарміраваць каштоўныя арыенціры, гонар і павагу да гісторыі  і культуры сваёй малдой радзімы.

3.Пашырыць і паглыбіць пазнавальныя магчымасці навучэнцаў.

4.Аб’яднаць  намаганні ўстановы адукацыі і мясцовага прыходу для выкарыстання  патэнцыалу праваслаўных традыцый і каштоўнасцей  у духоўна - маральным выхаванні навучэнцаў.

  1. Папулірызаваць духоўнае багацце Дараганаўскага краю.
  2. V. Ідэйная задума музея

Школьны комплексна-краязнаўчы музей - гэта комплексны музей, у якім прадстаўлены экспанаты па вельмі розных накірунках гісторыі нашай малой Радзімы. Праект музея прадугледжвае выкарыстанне музейнага памяшкання плошчай 237 квадратных метраўз 21 вітрынамі і 23 стэндамі.Фонд адкрытага захавання прадметаў музейнага значэння ўяўляе сабой прастору, якая прадназначаецца:

-для сустрэчы з гасцямі музея;

-класных і інфармацыйных гадзін, аглядавых экскурсій;

-для правядзення квэстаў, інтэрактыўных урокаў па прадметах гуманітарнага цыклу;

- для правядзення заняткаў  аб’яднанняў па інтарэсах і актывам школьнга музея.

Школьны музей закліканы спрыяць:

- фарміраванню ў вучняў цікавасці пазнаваць мінулае, гісторыю сваёй малой радзімы, сваёй школы;

- авалоданню  практычнымі навыкамі пошукавай і навукова - даследчай дзейнасці;

- выхаванню талерантнасці  ў школьным асяроддзі;

- удасканаленню гістарычнай адукацыі навучэнцаў, пашырэнню іх кругагляду.

  1. V. Перспектывы развіцця музея

- ажыццяўляць зменныя тэматычныя выставы, прысвечаныя памятным датам гісторыі Радзімы;

- выкарыстоўваць музейныя прадметы экспазіцый школьнага музея ў вучэбна даследчай і праектнай дзейнасці вучняў; 

- праводзіць сумесныя мерапрыемствы з ветэранамі працы;

- выкарыстоўваць інавацыйныя формы работы ў дзейнасці музея;

- ўсталёўваць сувязі з іншымі музеямі, прыцягваць бацькоў да працы ў

музеі;

- папаўняць фонды музея, абнаўляць экспазіцыі;

- праводзіць на базе музея ўрокі, святы, інтэрактыўныя экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, тэматычныя вечары, квэсты;

- абнаўляць старонку школьнага сайта “Школьны музей”;

- стварыць мультымедыйнае партфоліо па экспазіцыях музея.

  1. Удасканаленне праграмы дзейнасці музея

Арганізацыя дзейнасці музея абапіраецца на заканадаўчыя акты, якія ўключаюць пытанні патрыятычнага выхавання грамадзян Беларусі:

- Кодэкс РБ "Аб адукацыі"; 

- Закон «Аб музеях і музейным фондзе РБ";

- Канвенцыя ААН «Аб правах дзіцяці»;

- Палажэнне аб школьным музеі.

Задачамі педагагічнага калектыву з'яўляюцца не толькі навучанне, але і выхаванне культурнага, творчага чалавека, здольнага ўспрымаць і шанаваць прынцыпы дабра і прыгажосці.

Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках адкрывае шырокія магчымасці для самастойнай дзейнасці вучняў, для пошуку, даследаванняў. На рэчавых і дакументальных матэрыялах музея могуць быць напісаны рэфераты, даклады, творчыя праекты. Дзеці могуць дакрануцца да мінулага, папрацаваць з дакументамі.

Інтэграваныя ўрокі ў школьным музеі, гульнявыя праграмы, святы і многія іншыя мерапрыемствы дапамагаюць раскрываць культурны патэнцыял музейных прадметаў і актыўна выкарыстоўваць іх у навучальным працэсе.

VII. Механізм рэалізацыі праграмы развіцця музея.

 Кіраўніцтвапрацай музея

Пры музеі дзейнічае Савет музея.

Праца музея ажыццяўляецца па наступных напрамках:

пошукавы: вучні сустракаюцца з блізкімі родзічамі ветэранаў вайны, ветэранамі працы, аднавяскоўцамі. Запісваюць успаміны, збіраюць матэрыял (фотаздымкі, кнігі, рукапісы, рэчы);

даследчы: вучні займаюцца вывучэннем назваў мясцін свайго краю. Склалі тапанімічную карту Дараганаўскага сельскага савета, тапанімічны слоўнік, у які ўвайшло больш за 250 назваў. Большая з іх частка мае тлумачэнне як мясцовых жыхароў, так і навуковае;

асветніцкі: Саветам музея распрацаваны экскурсіі для вучняў і іншых наведвальнікаў. Матэрыял падабраны на аснове экспазіцый і фондаў музея. Наладжваюцца сустрэчы з блізкімі родзічамі ветэранаў вайны, вязнямі, ветэранамі працы, аднавяскоўцамі.

Ажыццяўленне мэтанакіраванага сістэматычнага педагагічнага кіраўніцтва - найважнейшая ўмова павышэння дзейснасці музея ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Адказным за дзейнасцю Савета з'яўляецца кіраўнік школьнага музея. Але галоўную каардынацыю і кантроль па развіцці і арганізацыі работы музея ажыццяўляюць дырэктар школы, яго намеснік па выхаваўчай рабоце.

VIII. Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі праграмы развіцця музея

У выніку ажыццяўлення праграмы развіцця музея чакаецца:

- забеспячэнне духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення;

- адраджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей беларускага народа;

- захаванне і развіццё яго слаўных баявых і працоўных традыцый;

- аптымізацыя працы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў у сучасных умовах.