РУС БЕЛ ENG

История музея

З гісторыі музея: мінулае, сучаснае, будучае…

                  У народзе кажуць: “Адна пчала многа мёду не наносіць.” Так і чалавек, дасягнуць сваёй мэты, можа толькі разам  з калектывам. Пачатак музею, пры актыўнай падтрымцы адміністрацыі школы, старшыні сельскага савета Мікалая Арцёмавіча Рудзяка і загадчыка Асіповіцкага раённага аддзела адукацыі Валерыя Уладзіміравіча Чупахіна паклала ініцыятыва настаўніцы пачатковых класаў Зінаіды Рыгораўны Верашчака. Працуючы настаўніцай пачатковых класаў, яна збірала матэрыял для музея. Хаця спачатку была мэта пазнаёміць дзяцей з жыццём сялян даўней: якімі рэчамі карысталіся, чым займаліся ў вольную часіну. Так пакрысе і стварыўся музей.

           У пошуках розных рэчаў Зінаіда Рыгораўна са сваімі вучнямі абышла не адну вёску Дараганаўскага сельскага савета ( Крынка, Краі, Мязовічы, Свіханава, Птушычы, Сялец, Халькі, Каўгары, Лука, Слопішча, Радуцічы, Дараганава), неаднойчы гутарыла з вяскоўцамі, угаворвала аддаць тое, што захоўвалася. Апошнія 15 гадоў жыцця яна толькі і жыла сваім музеем і, магчыма,  сама не разумела да канца, як многа значыў  музей у яе жыцці і жыцці яе землякоў. У яе было шмат задумак. Хацелася зрабіць як мага болей. Смеючыся яна казала, што жыве па прынцыпу: ”Хутчэй бы раніца, і зноў на працу.”

                 Экспанатаў з кожным годам станавілася ўсё больш. Спачатку адзін пакойчык выдзелелі пад музей, потым другі. Станавілася цесна. Узнікла неабходнасць у спецыяльным памяшканні для музея. Неаднойчы пабывала Зінаіда Рыгораўна  ў розных кабінетах мясцовай улады, даказваючы, што музей патрэбен не толькі школе, але і людзям.Ёю было напісана пісьмо нават Прэзідэнту А. Р. Лукашэнка з просьбай выдзяліць сродкі на пабудову будынка  для музея. Ёй пайшлі насустрач. Будынак для музея быў узведзены у кароткі тэрмін.З  1983 года  па  1998 год  Зінаіда  Рыгораўна была  дырэктарам  музея. 

         “Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы” – гаворыць народная пагаворка. Зінаіда Рыгораўна ўнесла найбольшы ўклад у развіццё музея, прыцягнула вучняў, бацькоў, настаўнікаў, аднавяскоўцаў.  Загад па  школе № 42 аб стварэнні музея быў падпісаны 23 верасня 1983года,  а ўрачыстае адкрыццё  адбылося 4 лістапада 1983года. Зінаіда Рыгораўна Верашчака і яе памочнікі пачалі сваю работу з самага дарагога, з сваёй хаты, з падворку, з вёскі.

           З  1998 года  па  2002  год  кіраўнікамі  музея  былі: Каленік  Ларыса Васільеўна, Радзевіч Ірына Мікалаеўна, Чучына  Таццяна Мікалаеўна. 

        З  2002г. па  2007г. дырэктарам  музея  працаваў  Бародзіч Сямён Дзмітрыевіч, якому давялося прадоўжыць справу, пачатую Зінаідай  Рыгораўнай. Сваёй руплівай працай ён паступова заваёваў аўтарытэт сярод  аднавяскоўцаў. На плечы Сямёна Дзмітрыевіча легла нялёгкая ноша па рамонту  памяшканняў, а сам музей набыў сучасны выгляд. Па ініцвятыве  Сямёна Дзмітрыевіча  з’явіліся помнікі на месцах расстрэлу дзяцей у вёсцы Крынка і яўрэйскага гета ў Дараганава.

                 Прыкладам самаахвярнасці і адданага служэння справе з’яўлялася патрыёт і захоплены гісторыяй роднага краю чалавек Жанна Сямёнаўна Караленя. З’яўляючыся кіраўніком музея з 19 верасня 2007года па чэрвень 2017. Разам з   вучнямі  пошукавага  атрада “Узлёт” і членамі гуртка “Дараганазнаўства”  яна  правяла шмат  пошукавых экспедыцый і былі знойдзены  незвычайныя  находкі. Яна аднавіла сувязь з нашчадкамі найстарэйшага роду Дараганаў, якім населены пункт абавязаны  сваёй назвай. Нязвычайнае  ўражанне выклікала  інфармацыя а наяўнасці  ў фондах школьнага  музея дакументаў  214-й  паветрана - дэсантнай брыгады, якая абараняла горад Магілёў. Аб 214-й  паветрана - дэсантнай брыгадзе  нічога   не было вядома  да гэтага часу. Спіса асабовага  складу няма нават у Цантральным  архіве Расійскай Федэрацыі. Таму сёння  спецыалісты 5-га  асобага батальёна  спецыяльнага прызначэння вывучаюць  фондавыя  матэрыялы Дараганаўскага  школьнага  комплекснага  краязнаўчага музея.  І ўсё  гэта, дзякуючы Жанне Сямёнаўне.   4 верасня 2017г. па акту перадачы на часовае карыстанне дакументы   214  паветрана-дэсантнай  брыгады   былі передадзены  ў 5 –ю дэсантную брыгаду, што дыслацыруецца ў  Мар’інай Горцы.  З гэтай брыгадай   наладжана супрацоўніцтва. Прадстаўнікі брыгады  арганізавалі  сустрэчу нашых вучняў у брыгадзе 18 лістапада 2017 года  і  сталі  частымі гасцямі ў нашай школе.  6 снежня 2017 года здымачная  група  БТ  на базе нашага  музея    падрыхтавала сенсацыйны матэрыял   аб пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці  гуртка “Узлёт” , для паказу  на першым канале БТ. Аснову паказа складае даследчая  работа  праведзеная   з  дакументамі   214  паветрана-дэсантнай  брыгады.   Работа  Жанны Сямёнаўны Караленя  па  выхаванню падрастаючага пакалення  сродкамі музейнай дзейнасці адзначана шматлікімі  дыпломамі.

                  Два месяцы- ліпень і жнівень 2017 года  выконвала  абавязкі дырэктара музея Ерко Алена Рыгораўна.

          З 1 верасня 2017 года ўзначальвае музей Валянціна  Ігнатаўна Аўдзейчык – гісторык па  адукацыі, родам з  гэтых мясцін.