РУС БЕЛ ENG

Задачи и функции

       Асноўнымі задачамі школы з’яўляюцца:

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызма і нацыянальнага самапазнання навучэнцаў і выхаванцаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

падрыхтоўка навучэнцаў да самастойнага жыцця, прафесіянальнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;

фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

фарміраванне культуры сямейных адносін;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы навучэнцаў у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, асаблівасцямі і патрэбамі;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнцаў.

    Асноўнай мэтай  Школы з’яўляецца  стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на адукацыю, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызма, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесійнае развіццё асобы выхаванца і навучэнца, засваенне навучэнцамі і выхаванцамі зместу адукацыйных праграм і фарміраванне ў іх ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.